Жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп распавяла, што ўвечары 23 лістапада ёй пацвердзілі, што мужа ўжо даставілі ў калонію «Віцьба-3». 24 лістапада зранку адвакат Андрэй Варвашэвіч паехаў у Віцебск, каб сустрэцца са сваім падабаронным. Але яго не дапусцілі:

«Персанальна начальнік калоніі Віталь Агністыкаў прыняў адваката і сказаў, што паколькі Андрэй знаходзіцца ў карантыне, ён ізаляваны і ніякіх сустрэч з адвакатам быць не можа. А тыдзень таму, калі я хадзіла ў Дэпартамент выканання пакаранняў, спадар Працэнка, выканаўца абавязкаў начальніка, сказаў мне, што Андрэй не мае права сустракацца з адвакатам, бо ён перасыльны. А як толькі ён даедзе да калоніі, ён адразу ж у той жа дзень зможа сустрэцца з адвакатам. І вось сёння я пачула, што не можа. Калі адвакат сказаў начальніку калоніі, што ён едзе падаваць скаргу ў пракуратуру, начальнік калоніі сказаў: «Вы можаце рабіць што хочаце, але маё рашэнне канчатковае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?