У Мінску ў бліжэйшыя выхадныя на пляцоўках сталіцы пачынаюць работу пераднавагоднія і калядныя кірмашы, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Так,

цэнтральны агульнагарадскі кірмаш адбудзецца 26–27 лістапада з 09.00 да 16.00 каля Палаца спорту.
Удзел у ім прымуць перапрацоўчыя арганізацыі, прадпрыемствы-вытворцы, фермерскія гаспадаркі Брэсцкай вобласці, рыбгасы і гандлёвыя прадпрыемствы сталіцы.

Кірмашы адбудуцца таксама ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.

Мінчане і госці сталіцы змогуць набыць разнастайны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, гатовых навагодніх падарункаў, сувеніраў, прадукцыю ўласнай вытворчасці і шмат іншага па цэнах вытворцаў. Ацаніць высокую якасць прапанаванай прадукцыі дадуць магчымасць дэгустацыі для пакупнікоў. Кулінары абяцаюць здзівіць прадукцыяй уласнай вытворчасці — наведвальнікаў кірмашу чакаюць разнастайныя гарачыя стравы і напіткі.

Культурная музычная праграма мастацкіх калектываў сталіцы створыць добры настрой наведвальнікам кірмашоў.

З 26 лістапада 2011 года па 15 студзеня 2012 года кожную суботу і нядзелю пераднавагоднія і калядныя кірмашы пройдуць на цэнтральнай пляцоўцы горада — каля Палаца спорту і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?