Як чакаецца, у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, перспектывы ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб`яднаннях, у паліўна-энергетычнай сферы, а таксама шэраг іншых актуальных пытанняў двухбаковых адносінаў.

Пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі ў гэты дзень таксама пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У яго парадку дня 16 пытанняў, якія закранаюць практычна ўсе асноўныя кірункі саюзнага будаўніцтва: эканоміку, фінансы, культуру, знешнюю палітыку, супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, арганізацыя бяспекі.

Па выніках чакаецца падпісанне пакета пагадненняў аб умовах паставак і транзіту расійскага прыроднага газу ў Беларусь, а таксама некаторых іншых дакументаў.

Нагадаем, у гэты ж дзень у Маскве плануецца падпісаць новыя кантракты паміж Беларуссю і "Газпромам", паведаміў 21 лістапада намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпром" Валерый Голубеў. "Дакументы ўсе гатовы. Таму ўсе пытанні вырашым 25-га, — сказаў ён. — Размова ідзе аб падрыхтоўцы двух міжурадавых пагадненняў, якія, як мяркуецца, будуць падпісаныя прэм`ерамі нашых дзяржаў. Размова ідзе аб пагадненні аб куплі 50% дадатковых, па сутнасці 100%, "Белтрансгазу", і пагадненні аб прынцыпах утварэння цаны на газ, на тарыфы транзіту. Адначасова будуць падпісаныя кантракты на пастаўку газу, на транзіт газу па Беларусі".

Не выключана таксама, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета будзе падпісана пагадненне аб выдзяленні Беларусі расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС — пра гэта 8 лістапада паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк пасля таго, як верхняя палата Нацыянальнага сходу ўхваліла закон аб ратыфікацыі беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?