«Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі шакаванае рашэннем суда пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтра „Вясна“ чатырма з паловай гадамі зняволення.

Міністэрства замежных спраў Чэхіі лічыць гэты судовы працэс палітычна матываваным і заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. Міністэрства будзе працягваць уважліва назіраць за далейшым развіццём гэтай справы», гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?