— У Беларусі ўсё пачалося нядрэнна [Матэя Кежман перайшоў у БАТЭ 31 жніўня для ўмацавання клуба перад Лігай чэмпіянаў]. Я амаль набраў форму. Але ў матчы з «Белшынай» здарылася пашкоджанне. Вярнуцца ў нармальныя кандыцыі пасля гэтага было цяжка… Разумею трэнера. Апошнюю пару месяцаў я мала трэніраваўся. Але для аднаўлення рабіў усё, што мог. Нават ездзіў у Бялград і Парыж на тэрапію. Ці павінен я пачынаць матчы ў «старце» або не — вялікае пытанне. Улічваючы мой досвед, ад мяне могуць чакаць галоў у канцоўцы. Можа, разлік быў на гэта. У любым выпадку разумею трэнера. Ніякіх прэтэнзій.

— Што думаеце наконт шанцаў каманды на кваліфікацыю ў Лігу Еўропы?

— Мяркую, гэта будзе вельмі складана. Ехаць на «Камп Ноу» у разліку на перамогу… Гэта цяжкаажыццяўляльная мара, калі быць шчырым. Здаецца, для нас еўракубкавы сезон скончаны. Хоць, вядома, паспрабуем перамагчы брэсцкае «Дынама» і «Барселону», паказаўшы годную гульню, для падтрымання іміджу клуба.

— Ці ёсць у вас жаданне застацца ў БАТЭ?

— Мы пакуль не меў кантактаў з кіраўніцтвам. Але я блізкі да вяртання дадому. Сумую па радзіме. Практычна 15 гадоў гуляю за межамі Сербіі. Мая сям’я там… Так, я сапраўды блізкі да вяртання. Можа, скончу кар’еру. Можа, працягну гуляць за родны «Партызан». Пабачым.

* * *

Нагадаем, што перад апошнім турам Лігі чэмпіёнаў становішча ў нашай групе наступнае:

Барселона — 13, Мілан — 8, Вікторыя — 4, БАТЭ — 2.

«Барселона» і «Мілан» выйшлі ў плей-оф Лігі чэмпіёнаў; каманда, што зойме 3-е месца, будзе гуляць у плей-оф Лігі Еўропы.

БАТЭ ў апошнім туры 6 снежня згуляе ў гасцях з «Барселонай», а «Вікторыя» — у Празе з «Міланам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?