Пратэстанцкая царква «Новае жыцьцё», якая пераабсталявала ў Сухараве будынак былога кароўніка пад малітоўны дом, пачала ў ім кругласуткавыя малітвы.
Вернікі нязгодныя з уціскам іх супольнасьці: гарадзкія ўлады ня хочуць пераафармляць будынак пад культавы. Дзеля гэтага кожнае набажэнства лічыцца фактычным парушэньнем закону. Адміністратар царквы Васіль Юрэвіч сплаціў ужо каля 8 мільёнаў штрафу, і вінны яшчэ каля 4 мільёнаў.