25.11.2011 / 15:52

Газу да адказу: «Газпрам» забірае «Белтрансгаз», атрымае ад яго 330 млн прыбытку ў 2012-м дапоўнена словамі Пуціна 42

Сёння ў Маскве на вельмі тэатральным пасяджэнні кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў рамках так званай «вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы» падпісаны глабальныя газавыя пагадненні.

Сёння ў Маскве на вельмі тэатральным пасяджэнні кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў рамках так званай «вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы» будуць падпісаны глабальныя газавыя пагадненні. Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер учора выказаўся пра гэта з цынічнай простасцю: «Заўтра сто адсоткаў забярэм «Белтрансгаз». Гэтае выказванне цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Беларусь цалкам аддасць свае газаправоды пад кантроль вытворцы газу — расійскага дзяржаўнага манапаліста «Газпрама». Украіна і Літва, нягледзячы на шантаж Масквы, моцна працівяцца гэтаму.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падпішуць пакет пагадненняў аб продажы «Белтрансгаза» і цэнах на блакітнае паліва.

Эксперт, знаёмы з дэталямі кантракта, паведаміў расійскіх крыніцам, што ў 2012 годзе «Газпрам» будзе пастаўляць газ «Белтрансгазу», які ўжо стане яго 100-працэнтнай «дачкой», за $ 165,6 за тысячу кубаметраў супраць сярэднегадовага кошту для 2011 года ў $ 270.

Узгоднены памер надбаўкі «Белтрансгаза» складзе $ 15 за тысячу кубаметраў.

З улікам чаканага імпарту газу ў 2012 годзе ў аб’ёме 22 млрд кубаметраў (ён узрасце аж на 10%), прыбытак «Газпрама» ад паставак газу ў Беларусь складзе $ 330 млн.

Унутраная гуртовая цана газу ў Беларусі (цана, па якой «Белтрансгаз» будзе прадаваць аблгазам) з улікам ПДВ складзе, такім чынам, 217 даляраў за куб.

* * *

У першым квартале 2012 года Беларусь будзе плаціць за расійскі газ па 164 даляры за тысячу кубаметраў [зараз плаціць 244 даляры]. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін 25 лістапада.

«Пры сярэдняй цане каля 400 даляраў для Еўропы Беларусь будзе плаціць у першым квартале 164 даляра за тысячу кубоў.

Гэта сур’ёзная зніжка, якая дасць магчымасць пакінуць у беларускай эканоміцы не менш за 2 мільярдаў даляраў»,
— цытуе Пуціна РІА Навіны.

Паводле яго слоў, бакі таксама дамовіліся, што

«Газпрам» набудзе ва ўласнасць 100% акцый ААТ «Белтрансгаз» (цяпер расійская кампанія валодае 50% акцый).

На роўнадаходныя з Расіяй цаны на расійскі газ Беларусь выйдзе да 2014 года, паведаміў Пуцін. «Беларусь атрымае так званую інтэграцыйную зніжку, і на працягу некалькіх гадоў выйдзе на роўнадаходныя цэны да 2014 года», — сказаў расійскі прэм’ер.

Ён пацвердзіў, што адпаведныя дакументы ў галіне газавага супрацоўніцтва будуць падпісаны сёння (сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі праходзіць у цяперашні час у падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі).

«Гэта вельмі важнае пытанне, якое ўрэгулюе нашы адносіны з Беларуссю на гады наперад і дасць магчымасць забяспечыць безумоўны транзіт праз беларускую тэрыторыю нашых энерганосьбітаў спажыўцам у Заходняй Еўропе», — падкрэсліў Пуцін.

Акрамя таго, паведаміў ён, Расія дае Беларусі крэдыт на будаўніцтва АЭС. «Мы дамовіліся, і сёння будуць падпісаны адпаведныя дакументы аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту

ў аб’ёме да 10 мільярдаў даляраў з выкарыстаннем гэтага крэдыту на працягу 10 гадоў і з пагашэннем на працягу 15 гадоў», — заявіў Пуцін

Мікола Бугай

0
Несцераў / Адказаць
25.11.2011 / 09:36
А вы спытайце шараговага беларуса, што-б ён выбраў: Белтрансгаз ці дзве палкі кілбасы на стале заместа адной. :) Так што я лічу, што ўсенароднаабраннік зрабіў гэтым разам усё ў адпаведнасці з пажаданнямі обшчэства.
0
Міхал / Адказаць
25.11.2011 / 10:08
Каментаваць чарговыя маскоўскія пасядзелкі не цікава... А вось калі паглядзець на манітор, то трохі цікава. МедвеПуты машуць рукой з задавальненьнем..., а ім з-за кратаў таксама з усьмешкай адказвае Бяляцкій (зараз 10.07)
0
damavik / Адказаць
25.11.2011 / 10:56
Накланіўся ненакланяемы. А я да последнега мамента надзеяўся, што ён настаяшчы мужык!
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру