Жонка Сяргея паведаміла, што 25 лістапада муж наведваўся ў міліцыю, каб адзначыцца (ён адбывае «хатнюю хімію»). Яму прапанавалі падпісаць дакумент, які абавязвае Сяргея не выходзіць з кватэры ад 19.30. Мужчына адмовіўся. А ў 20.30 да іх на кватэру прыехалі міліцыянты і мужа забралі з сабой. Каваленку абвінавацілі ў хуліганстве — нібыта ён лаяўся на інспектара, калі быў у міліцыі.

Ноч Сяргей правёў у ІЧУ. На суд яго сёння не прывезлі.

Сяргей Каваленка асуджаны на тры гады абмежавання свабоды без накіравання ў месца адбыцця пакарання пасля вывешваньня бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 года ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?