У супольнай заяве партый АГП, БНФ, «Справядлівы сьвет», аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» гаворыцца пра тое, што «гэты прысуд ёсць сведчаннем парушэньня шматлікіх крымінальна-працэсуальных нормаў і правілаў правядзеньня судовага разбору… Мы перакананыя, што прысуд Алесю Бяляцкаму палітычна матываваны, носіць незаконны характар і таму падлягае безумоўнай адмене».

Лідары шасці арганізацыяў патрабуюць свабоды не толькі для Алеся Бяляцкага, але і для ўсіх палітвязняў.

24 лістапада суддзя Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка вынес прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, прызнаўшы яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры). Суд прыгаварыў Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч гэтага, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў як кампенсацыю стратаў і 36 мільёнаў за судовыя выдаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?