25.11.2011 / 14:31

Моцны парывісты вецер, мокры снег і галалёд 1

Прагноз надвор'я на выхадныя.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3, плюс 3°С, максімальная днём плюс 1–7°С.

У Мінску 26 лістапада воблачна. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём узмацненне да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, плюс 2°С, максімальная днём плюс 3–5°С.

27 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7–12 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3, плюс 4°С, максімальная днём плюс 1–7°С.

28 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с, месцамі да 23 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 да плюс 5°С.

0
МатрУна / Адказаць
25.11.2011 / 16:37
Здароу, марозны , звонкi вечар! Здароу , скрыпучы, мяккi снег.....!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру