Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў пракамэнтаваў для «Нашай Нівы» папярэджаньні, вынесеныя на днях Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) і партыі жанчын «Надзея».

Нагадаем, што партыі атрымалі папярэджаньне за ўстаноўчаю канфэрэнцыю, праведзеную 17 сьнежня ва ўкраінскім Чарнігаве, што нібыта супярэчыць беларускаму заканадаўству.

Сп. Галаванаў заявіў, што Міністэрства юстыцыі гатовае аказаць дапамогу партыям і грамадзкім аб’яднаньням у выпадку, калі яны сутыкнуцца з праблемай пошуку памяшканьня ў Беларусі. Таксама Галаванаў адзначыў, што пытаньне пра ліквідацыю ПКБ, якая мае тры папярэджаньні ад Мін’юсту, «пакуль не стаіць». Разам з тым міністар зазначыў, што партыя «ходзіць па мяжы прорвы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?