Тэмп эканамічнага росту ў Беларусі ў студзені склаў каля 113 працэнтаў да ўзроўню студзеня 2006 года. Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім былі падведзены вынікі работы эканомікі Беларусі за 2006 год і вызначаны прыярытэтныя задачы па дасягненню запланаваных параметраў сацыяльна‑эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2007 годзе.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, у 2006 годзе выкананы 14 з 16 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі. Такім чынам, «закладзена нядрэнная база для работы ў 2007 годзе», адзначыў кіраўнік урада.

Гаворачы пра вынікі работы эканомікі ў студзені, прэм’ер‑міністр падкрэсліў, што «гэта быў складаны месяц для ўрада, рэальнай эканомікі». Аднак, паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе складанасці, беларуская эканоміка ў гэты перыяд прадэманстравала сваю эфектыўнасць. У краіне быў прыняты шэраг аператыўных мер у сувязі з павелічэннем для Беларусі цэн на расійскія энерганосьбіты. У выніку «эканоміка працавала так, як мы чакалі», — адзначыў Сяргей Сідорскі.

Паводле папярэдніх даных, тэмп росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені 2007 года да студзеня 2006 года склаў 113‑114 працэнтаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?