Фанатаў у «Дынама» найбольш. Здымак Сяргея Гудзіліна.

Фанатаў у «Дынама» найбольш. Здымак Сяргея Гудзіліна.

Так жодзінскія фанаты сустрэлі гасцей з Магілёва. Здымак Сяргея Гудзіліна.

Так жодзінскія фанаты сустрэлі гасцей з Магілёва. Здымак Сяргея Гудзіліна.

Фанаты «Нёмана». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Фанаты «Нёмана». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Здымак Сяргея Гудзіліна.

Здымак Сяргея Гудзіліна.

Тонкія іронія фанатаў МТЗ над фанатамі «Дынама». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Тонкія іронія фанатаў МТЗ над фанатамі «Дынама». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Нешматлікія фанаты «Нафтана». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Нешматлікія фанаты «Нафтана». Здымак Сяргея Гудзіліна.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў «Дынама».

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў «Дынама».

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Беларускамоўная прадукцыя фанатаў.

Футбольныя хуліганы нагадалі пра сябе бойкай на пероне станцыі метро «Купалаўская». Сутыкнуліся паміж сабой фанаты брэсцкага «Дынама», што прыехалі ў сталіцу на гульню з «Мінскам», і прадстаўнікі фанацкага руху «Партызана».

Адной бойкай не абмежавалася. Нават узрываліся петарды. У справу быў вымушаны ўмяшацца спецназ. Дзевяць чалавек затрымалі і асудзілі на розныя адміністрацыйныя тэрміны.

Пра фанацкі рух у Беларусі пагадзіліся на ўмовах ананімнасці паразмаўляць прадстаўнікі трох клубаў: «Дынама» (Мінск), «Партызан» і «Гомель».

Апошнім часам бойкі ў фанацкім асяроддзі — не такая пашыраная з’ява. Адзін з фанатаў мінскага «Дынама» кажа: «Міліцыя сустракае яшчэ да пад’езду ў горад ці проста на вакзале. Потым вядуць у апарняк, дзе і знаходзішся да пачатку гульні,

нават калі прыехаў раніцай. Пагуляць па горадзе, паглядзець на вядомыя месцы проста немагчыма. Калі і атрымаецца выйсці, то трэба быць вельмі асцярожным, трымацца далей ад міліцыі, не паказваць «ружы» (фірмовыя шалікі каманд)».

З гэтай самай прычыны, фактычна, знікла практыка пасляматчавых «махачаў». «Хулзы» каманд дамаўляліся на роўны бой паміж сабой. Звычайна гэта магло адбыцца дзесьці за горадам ці ў закінутай зоне.

У Мінску найбольшы ажыятаж выклікае супрацьстаянне паміж «Дынама» і «Партызанам» (раней МТЗ-РІПА). Нават сёлета міліцыя ледзь усачыла за гарачымі галовамі перад сустрэчай дублюючых каманд. Калі б бойка ўсё ж пачалася, то ў ёй бы ўзяло ўдзел больш за 200 чалавек.

Тут ідзе барацьба не толькі за гонар любімага клуба, але і з ідэалагічных прычын. За МТЗ балеюць людзі левых, анархісцкіх поглядаў, за «Дынама» — правых.

«Спачатку гэта была вострая канфрантацыя на глебе нашага супрацьстаяння ідэям расізму, якія дамінавалі ў фанацкім асяроддзі. З людзьмі, якія прапагандуюць дэструктыўныя ідэі, няма і не можа быць ніякага прымірэння», — кажа фан МТЗ.

Яшчэ «дынамаўцы» сябруюць з прадстаўнікамі «Маладзечна» і «Асіповічаў». Затое люта ваююць з «Дняпром» (яны яго называюць свіннямі) і «Гомелем» (бамжы). «З БАТЭ ў нас нармальная дружба, — з нейкай доляй скепсісу кажа фанат мінскага «Дынама». — З «Нёманам» ні тое, ні сёе. Казаць пра «Мінск», «Нафтан» ці «Віцебск» увогуле не выпадае, бо там вельмі мала людзей».

У хаўрусніках МТЗ-РІПА ходзяць «Белкард», «Ліда», «Рудзенск». Фаны жодзінскага і мінскага «Тарпеда» таксама знаходзяць паміж сабой агульную мову.

Прычым, нярэдка мовай перамоваў служыць беларуская. Беларускамоўныя фанацкія гасцёўні ёсць у «Дынама», БАТЭ, «Гомеля», МТЗ-РІПА, мінскага «Тарпеда». Шмат у каго ёсць «ружы», расцяжкі, стыкеры па-беларуску, з Пагоняй, бел-чырвона-белымі сцягамі.

Бывае, фангрупоўкі ідуць на канфлікт з кіраўніцтвам клуба, пасля чаго здараюцца публічныя «разводы». Як тое было ў свой час з фанамі БАТЭ. Цяпер барысаўскія хлопцы якраз і займаюцца тым, што спрабуюць зноў аб’яднацца.

На выязныя матчы ад фанатаў мінскага «Дынама» выбіраецца ад 200 да 1000 чалавек, у залежнасці ад горада і важнасці сустрэчы. Іншыя каманды такім пахваліцца не могуць.

Напрыклад, салігорскі «Шахцёр» стабільна добра выступае ў нацыянальным першынстве, але ў фансектары ў іх не болей за 100—200 чалавек. А вось гомельская тарсіда літаральна за некалькі сезонаў заўважна вырасла. «Моцны штуршок даў вылет у першую лігу, — дзеліцца фанат «Гомеля». — На дэрбі з ДСК прыйшло 500 фанатаў, а на фінал Кубка сёлета выязджала 2000 чалавек».

У суботу «Гомель» атрымаў важную перамогу над мінскім «Дынама», але фансектара на стадыёне не было. Справа ў тым, што людзей, якія актыўна падтрымліваюць «Гомель», папрасілі зарэгістравацца, яны адмовіліся тое зрабіць. І нават зладзілі байкот. Тым самым фанаты праяўляюць і сваю грамадзянскую пазіцыю.

Заўсёды ёсць рызыка атрымаць па гарбах не толькі ад прадстаўнікоў варагуючага клуба, але і ад спецназа. Як гэта было нядаўна ў Бабруйску з фанамі «Дынама». Праваахоўнікам падалося, што яны надта разняволена сябе паводзілі.

Фанацкая субкультура стала неад’емнай часткай жыцця многіх вялікіх гарадоў. Супрацьстаянне «хулзаў» шатландскіх «Хіберніана» і «Хартса» выдатна апісаў Ірвін Уэлш, лонданскіх «Чэлсі» і «Мілуола» — Джон Кінг. У кнігах Архана Памука то там то тут з’яўляюцца апісанні барацьбы вялікай стамбульскай тройкі — «Галатасарай», «Фенербахчэ», «Бешыкташ».

Беларусі далёка да такіх грандаў, але свае «фанацкія войны» ў нас таксама маюцца.

* **

Як жартаўліва называюць адзін аднаго фанаты беларускіх клубаў

БАТЭ — батоны

«Шахцёр» — краты

«Гомель» — бамжы

Мінскае і брэсцкае «Дынама» — мусары

«Белшына» — жыды

«Тарпеда» — педы

«Нафтан» — мазута

«Нёман» — алені

«Віцебск» — паравозы

«Мінск» — прастытуткі

«Дняпро» — свінні

* * *

Кароткі слоўнік фаната

А.С.А.В. — усе мянты ўблюдкі

Дэрбі — сустрэча каманд з аднаго горада

Кузьмічы — асноўная маса людзей, што прыходзіць на стадыён, якія нічога не разумеюць у фанатызме

Махач — бойка

Ружа — шалік з атрыбутыкай клуба

Сабака — электрычка

Трафей — забраны ў ворагаў шалік, сцяг

Фірма — групоўка фанатаў

Хапун — масавы арышт

Хулз — хуліганы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?