76-гадовая мусульманка Джэйэна Бэйрахінг 25 год таму села ў атобус, мяркуючы, што ён едзе ў Наратхіват у адной з трох правінцыяў на поўдні Тайлянду, дзе ў асноўным жывуць мусульмане, што гавораць па‑малайску (Джэйена — мусульманка, і яна гаворыць выключна па-малайску).
Аўтобус жа паехаў у кірунку Бангкоку. Праехаўшы 1200 км на поўнач, яна села на іншы аўтобус, разьліваючы вярнуцца на поўдзень, аднак праехала яшчэ 700 км на поўнач і трапіла ў Чыангмай, дзе размаўляюць па‑тайску.
На працягу пяці год яна жабравала, пакуль у 1987 г. яе не арыштавалі і не накіравалі ў прытулак для бяздомных, дзе яна і пражыла да гэтага часу. Толькі калі ў прытулак трапілі студэнты з Наратхіват, ёй было каму распавесьці, як жа яна трапіла ў Чынгмай.
Цяпер малайка вярнулася да сваіх васьмёра дзяцей, якім пасьля яе зьнікненьня сказалі, што маці трапіла пад цягнік. У прытулку жанчыну называлі «спадарыня Мон», бо супрацоўнікам здавалася, што незразумелыя гукі, якія яны ад яе чулі, гэта мова Мон, якой карыстаецца племя ў суседняй М’янме.