Беларуска-канадскі дуэт у складзе Максіма Мірнага і Дэніэла Нестара выйшаў у фінал выніковага тэніснага турніру ў Лондане: у ім бяруць удзел восем наймацнейшых тэнісістаў свету і восем наймацнейшых мужчынскіх параў.

У паўфінале ў суботу Мірны і Нестар выйгралі ў двух сэтах у братоў Боба і Майка Браянаў (ЗША) — 7:6, 6:4.

У фінале ў нядзелю яны згуляюць з пераможцам пары Махеш Бхупаці / Леандар Паес (Індыя) — Марыюш Фырстэнберг / Марцін Маткоўскі (Польшча).

На групавой стадыі Мірны і Нестар выйгралі ўсе тры матчы.

***

У першым паўфінале адзіночнага разраду Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) выйграў у іспанца Давіда Ферэра -- 7:5, 6:3, у другім паўфінале гуляюць Томаш Бердых (Чэхія) — Жо-Вілфрыд Тсанга (Францыя).

Нагадаем, што на аналагічным выніковым жаночым турніры, што праходзіў у Стамбуле з 25 па 30 кастрычніка, Вікторыя Азаранка ў фінале прайграла Петры Квітавай (Чэхія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?