У Баўгарыі ўчора была ліквідаваная злачынная сетка, што падрабляла дыплёмы вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў. Дыплёмы легалізаваліся ў 2004‑06 гг. у міністэрстве адукацыі з мэтай іх выкарыстаньня за мяжой. Справа ўсплыла пасьля таго, як грэцкая прэса надрукавала шэраг артыкулаў на тэму падробленых баўгарскіх дыплёмаў. – Не было аніякай праблемы з тым, каб набыць сабе дыплём лекара, архітэктара, праўніка альбо інжынэра – піша баўгарская газэта «Труд».

Кошты вагаліся ад 700 да 2000 эўра ў залежнасьці ад якасьці «фальшыўкі». Дыплёмы можна было замовіць у інтэрнэце, на старонцы, зарэгістраванай у Расеі. Да ўступленьня ў Эўразьвяз 1 студзеня гэтага году Баўгарыя крытыкавалася за неэфэктыўнасьць судовага ладу і высокі ўзровень карупцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?