Сябры БХД накіравалі зварот да беларускіх царкоўных іерархаў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ды Мітрапаліта
«Просім Вас патурбавацца лёсам з гэтых маладых жыхароў Віцебска, ды ўвогуле нас усіх, бо ў такой сітуацыі ніхто з нас не застрахаваны. Распачалася ўжо кампанія па збору подпісаў супраць пакарання смерцю Кавалёва і Канавалава, і наагул супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне.
Ведаем, што Вы маеце кантакт з тымі, хто трымае ўладу ў Беларусі і просім выказаць міласэднасць ды зрабіць У С Ё магчымае з Вашага боку, каб абараніць жыццё. „Ня помсціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: „Мне помста, Я адплачу“, кажа Гасподзь“ (Рым 12:19). Бог дабраславіць і абароніць Вас у гэтай добрай і слушнай справе!», — гаворыцца ў звароце.