Насупраць будынку Эўрапейскай камісіі й Парлямэнцкай Асамблеі дзеячы беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Бэльгіі правялі пікет. Старшыня задзіночаньня Зьміцер Піменаў кажа, што ўдзельнікі пратэставалі супраць спробаў асобных эўрапейскіх палітыкаў пачаць дыялёг з Аляксандрам Лукашэнкам і яго асяродзьдзем.

З. Піменаў: Гэты пратэст выкліканы візытам эўрапейскага палітыка да дыктатара. Мы лічым, што гэта чарговая спроба ўбіць клін у супольную пазыцыю Эўразьвязу й дэмакратычнай эўрапейскай супольнасьці, якія выконваюць сваю гістарычную місію й дапамагаюць у станаўленьні Беларусі як дэмакратычнай незалежнай дзяржавы. Мы лічым, што размовы са злачынцамі немагчымыя бяз поўнага іх раскаяньня ў зьдзейсьненых злачынствах.

Удзельнікі пікету раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра актуальную сытуацыю ў Беларусі. Варта дадаць, што беларуска-эўрапейскае задзіночаньне Бэльгіі дзейнічае ў горадзе Антвэрпан і аб’ядноўвае палітычных уцекачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?