Аператар Yota ў Беларусі (ЗТАА «Ёта Бел») пачне прадастаўляць паслугі мабільнага інтэрнэта па тэхналогіі LTE з 1 снежня 2011 года, паведамілі o кампаніі.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якія характарызуюцца высокай хуткасцю перадачы дадзеных.

1 снежня ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой пра запуск сеткі раскажуць Сяргей Бяспалаў — дырэктар ЗТАА «Ёта Бел» і Ягор Іваноў — віцэ-прэзідэнт па развіцці бізнесу Yota Group.

Як паведамлялася раней, асаблівасцю рэалізацыі праекта з’яўляюцца тэрмінальныя прылады, распрацаваныя кампаніяй Yota Group з прымяненнем ноу-хау, якія дазваляюць выходзіць у інтэрнэт з персанальнага камп’ютара праз іх уключэнне ва USB-порт без папярэдняй інсталяцыі.

***

Yota — хуткарастучая інтэрнэт-кампанія, якая аказвае паслугі мабільнага інтэрнэту 4G у пяці гарадах Расіі (па тэхналогіі WiMAX): Маскве, Санкт-Пецярбургу, Уфе, Сочы і Краснадары; і ў двух гарадах Беларусі (па тэхналогіі LTE): Мінску і Гродне. Таксама ў Расіі Yota будуе федэральную сетку мабільнай сувязі LTE.

У Беларусі будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю сеткі бесправаднога шырокапалоснага доступу займаецца ЗТАА «Ёта Бел», створанае ў кастрычніку 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?