Наведванне хаткі Дзеда Мароза ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Мінску ў залежнасці ад дня і часу будзе каштаваць ад 10 тыс. да 65 тыс. рублёў.

Як і папярэднія гады, Дзед Мароз чакае ў госці дзяцей 3–11 гадоў. Але не выключаныя сюрпрызы для дзяцей больш старэйшага ўзросту. У гэтым сезоне, як і раней, прадугледжваюцца рознафарматныя сустрэчы казачнага персанажа з наведнікамі — індувідуальныя і групавыя.

У індывідуальным парадку Мароз з радасцю паслухае любімыя вершы і песні дзяцей і ўручыць падарункі з чарадзейнага куфэрка.

Кошт такога міні-дыялога працягласцю 5–7 хвілін складзе для бацькоў суму ад 15 тыс. да 25 тыс. рублёў.
Да больш працяглай сустрэчы (да 20 хвілін) і адпаведна больш дарагой (ад 45 тыс. да 65 тыс.) бацькам трэба падрыхтавацца загадзя разам з памочнікамі ДМ.

У час гутаркі Мароз пацікавіцца ў дзяцей, як прайшоў год, прапануе гульні і загадкі, дасць наказ на наступны год, а таксама з задавальненнем выслухае верш ці песню маленькага госця і ацэніць яго навагодні касцюм. Самыя дэмакратычныя цэны на групавое наведванне: за 40 хвілін групе ад 5 да 20 чалавек трэба будзе заплаціць ад 10 тыс. да 15 тыс. за аднаго чалавека. Скааперавацца могуць школьныя класы, групы дзіцячых садоў, інтэрнатаў, турыстычныя экскурсіі, групы знаёмых паміж сабой бацькоў з дзецьмі. У праграме загадкі, гульні, выступленні дзяцей, розыгрыш падарункаў з чарадзейнага куфэрка.

Дзед Мароз прыязджае пагасціць і сустрэцца з дзецьмі ў сталічны парк Горкага ўжо восьмы год. Па традыцыі Мароз з’яўляецца ў парку перад каталіцкімі (пратэстанцкімі) Калядамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?