Следчым аддзелам пракуратуры Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа па факце забойства жыхара Уздзенскага раёна з-за калекцыі манет.

Ноччу 7 лістапада ва Уздзенскі РАУС паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў вёсцы Лоша. Пры тушэнні пажару ў хаце быў знойдзены труп мужчыны 1975 года нараджэння, сына гаспадара. Прычынай смерці з’явілася нажавое раненне ў сэрца.

Пры правядзенні аператыўна-следчых мерапрыемстваў знойдзены падазраваны ў здзяйсненні злачынства — 27-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Мужчына ўжо знаходзіўся пад следствам за ўчыненне ў гэтую ж ноч разбойнага нападу.

Згодна з асноўнай версіяй следства, забойства здзейснена з-за калекцыі манет (усяго 2,5 тысячы), агульным коштам каля 40 тысяч даляраў. Абвінавачваны ўжо паказаў месца, дзе знаходзіліся скрадзеныя манеты. Яны канфіскаваныя. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?