Прызначаны на 29 лютага ў Турцыі таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Арменіі, аб якім ужо была дасягнутая дамоўленасць, нечакана апынуўся пад пагрозай зрыву.

На днях у БФФ прыйшоў ліст з Федэрацыі футбола Арменіі, у якім без тлумачэння прычын паведамляецца, што зборная Арменіі гатовая згуляць з беларускай камандай у любой краіне, акрамя Турцыі.

Цяпер БФФ трэба будзе або прыняць армянскі варыянт і вызначыцца з новым месцам сустрэчы, або заняцца пошукамі іншага спарынг-партнёра для гульні ў Турцыі, паведамляе Goals.by са спасылкай на Прессбол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0