Гурт Pomidor/OFF пасля дзевяцігадовага маўчання выпускае новы альбом -- «Пафас/Папса/Прапаганда». Яго выдае кампанія «Вігма».

Як стала вядома БелаПАН, выдаўцы напярэдадні папрасілі на вычытку тэксты песень Аляксандра Памідорава.

«Можаце лічыць, што гэта такі своеасаблівы піяр, — патлумачыў «НН» Сяргей Рудовіч, прадстаўнік кампаніі «Вігма». — Мы не займаемся палітыкай, мы выдаём дыскі. Час ад часу проста правяраем матэрыял, які выпускаем».

У выніку нічога экстрэмісцкага ў тэкстах Памідорава не знайшлося. Альбом можна будзе набыць ужо ў пачатку снежня. У ім 13 новых песень і два бонус-трэкі. Адну з новых песняў Памідорава «Дым» можна паслухаць тут.

Прэзентацыя альбома «Пафас/Папса/Прапаганда» адбудзецца ў пятніцу, 2 снежня ў клубе «Графіці» (зав.Калініна, 16)
у рамках праекта «Тузін. Unplugged», падчас якога вядомыя гурты выступаюць з акустычнымі канцэртамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?