Берлін. 1 жніўня 1936 г. Гітлер адкрывае ХІ Алімпійскія гульні. Гаўляйтар Берліна Гёбельс, па абавязку гаспадара, ладзіць для выдатных асоб вялікі прыём у сябе на віле. Тую вілу можна пабачыць і сёння: на востраве Шваненвердэр на рацэ Гавель. Не ўсе госці гаўляйтара ведалі, што раней віла належала сыну сціплага слесара з мястэчка Беразіно Мінскай губерні Аляксандру Гельфанду.

Калі ў 1867 годзе ў сям’і Лейзара Гельфанда нарадзіўся сын, хто мог здагадвацца, што малы Ізя стане адным з рухавікоў разбурэння старога сусветнага ладу. І хто ведае, які лёс чакаў бы малога, калі б падчас пажару ў мястэчку не згарэў дом Гельфандаў. Сям’я з чатырохгадовым сынам пераехала ў Адэсу. Застаўшыся ў Беразіне, хлопчык скончыў бы хедар і стаў бы за бацькаў варштат. У Адэсе ж ён атрымаў належную адукацыю, змог паступіць у Базельскі ўніверсітэт і стаць доктарам філасофіі ў галіне эканомікі і фінансаў.

У гісторыю ўвайшоў як тэарэтык, палітык і фінансіст пад імем Аляксандра Львовіча Парвуса, або проста Парвуса.

Выдавец, публіцыст і рэдактар

Чаму Парвус? Пад псеўданімам Parvus (Малень­кі) Гельфанд апублікаваў у 1894 г. адзін са сваіх артыкулаў у часопісе нямецкай сацыял­дэмакратыі Die Neue Zeit («Новы час»), які рэдагаваў сам Карл Каўцкі.

Чалавек авантурны, апатрыд, Парвус з сябрам у 1899 г. па падробленым пашпарце з’ездзіў у Расію і напісаў кнігу «Галадаючая Расія». Яна мела гучны поспех у Нямеччыне.

Гельфанда запрасілі спачатку на пасаду рэдактара Leipziger Volkszeitung («Ляйпцыгскай народнай газеты»), а потым Sachsische Arbeiterzeitung («Саксонскай рабочай газеты») у Дрэздэне. Парвус упершыню зрабіў марксісцкую газету прыбытковай.

Уладзімір Ульянаў прасіў даслаць яму тэксты Парвуса ў сібірскую ссылку, а Парвусаву кніжку «Сусветны рынак і сельскагаспадарчы крызіс» (1897) настойліва рэкамендаваў чытаць усім, хто цікавіцца гэтай тэмаю.

Першыя нумары «ленінскай» «Искры» друкаваліся на кватэры Парвуса ў прыгарадзе Мюнхена. Самымі бліскучымі аўтарамі газеты былі Парвус і Троцкі. Ленін саступаў ім месца на першай паласе газеты.

У рэвалюцыйным 1905 годзе Парвус з Троцкім выехалі ў Расію раней за Леніна. Троцкі стаў фактычным кіраўніком Пецярбургскага Савета рабочых дэпутатаў. Таўстун Парвус (дзеці Каўцкага называлі яго доктарам Сланом) забяспечваў ідэалагічны бок справы. Трапіўшы ў яго рукі, ліберальная «Русская газета» пачала выходзіць накладам 500 тыс. асобнікаў. У друкарні не хапала магутнасцяў.

На ўздыме рэвалюцыі Парвус напісаў маніфест з заклікам да эканамічнага байкоту ўрада: «Не плаціць у казну выкупных і ўсякіх другіх плацяжоў. Патрабаваць, каб пры ўсіх здзелках, пры выплаце... жалавання плацілі б золатам, срэбнымі рублямі. Забіраць грошы з дзяржаўнага банка, патрабуючы ўсю суму золатам». Гэты заклік падтрымала і Беларуская Сацыялістычная Грамада.

Можна сцвярджаць, што Парвус мае дачыненне і да газеты «Звязда».
Гісторык Яўген Бараноўскі пісаў, што мінскія бальшавікі атрымалі ў жніўні 1917-га дзве тысячы рублёў на газету ад ЦК сваёй партыі. А адкуль былі грошы ў ЦК?

Муж чатырох жонак

Сацыял-дэмакраты ў тыя часы мелі пурытанскія норавы. Калі ў каго і былі якія грашкі (у Троцкага — дзве жонкі, у Леніна — каханка Інэса Арманд), іх прыхоўвалі. Парвус быў не такі. Таму і рэпутацыю меў сумнеўную — адкрыта прымаць яго помач лічылася маветонам у сацыял­дэмакратычных колах.

Парвус жыў на шырокую нагу, адкрыта жаніўся і разводзіўся, з’яўляўся на людзях з палюбоўніцамі.
Максім Горкі, убачыўшы адну з Парвусавых жанчын, назваў яе «сапраўды дарагой». Блізкай сяброўкай Парвуса была і слаўная рэвалюцыянерка Роза Люксембург. У 1906 годзе, калі Парвус сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці, яна спецыяльна прыязджала ў Піцер. І ім далі спатканне.

Акрамя каханак, у Парвуса было чатыры жонкі. Ад трох ён меў па сыну. Два яго сыны зрабілі дыпламатычныя кар’еры, атрымаўшы адукацыю не без бацькавай фінансавай помачы.

Архіў Парвуса пачысцілі

Адзін з яго сыноў, Леанід Гельфанд, узначальваў савецкае прадстаўніцтва ў Італіі. Атрымаўшы загад вяртацца ў Маскву, ён зразумеў, што яго там чакае арышт. Гельфанд з дапамогай графа Галеаца Чыяна, зяця Мусаліні, уцёк у ЗША, дзе нябедна пражыў жыццё. Другому сыну Парвуса, дыпламату Яўгену Гнедзіну, давялося прайсці праз ГУЛАГ.
У ссылцы ён, як я чуў, быў разам з беларускім паэтам Уладзімірам Дубоўкам. Яны па памяці аднаўлялі творы Шэкспіра. Вярнуўшыся ў Маскву, Гнедзін стаў адным з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР, сябрам акадэміка Сахарава.

Калі ў 1924 г. Парвус памёр, Гнедзін атрымаў ад нямецкага натарыуса прапанову стаць спадкаемцам. Гнедзін тры гады за мяжой парадкаваў бацькаву спадчыну. У адной Швейцарыі той меў на рахунку больш як два мільёны франкаў. Апроч таго — дамы ў Швейцарыі, Капенгагене, віла пад Берлінам... Усе грошы Парвуса і сродкі ад прададзенай маёмасці сын перадаў савецкай дзяржаве.

Гнедзін прывёз у СССР на захаванне і бацькаў архіў. Ад яго цяпер засталася меншая частка. І ніводнай паперкі, якая б кампраметавала партыю бальшавікоў...

Фінансіст рэвалюцыі

Парвус у маладосці паставіў сабе дзве мэты: скінуць цара і зрабіцца асабіста багатым. Ён адкрыта казаў, што на рэвалюцыю трэба грошы, і немалыя. Прыбытак дало Парвусу пасярэдніцтва ў прасоўванні твораў Максіма Горкага ў нямецкія тэатры. П’еса «На дне» толькі ў Берліне была паказаная 500 разоў. Частка ганарару належала Горкаму, частка — расійскай сацыял­дэмакратыі, а частка — самому Парвусу.

Як сцвярджаў Горкі, ніхто, акрамя Парвуса, гэтых грошай не бачыў.
Пасля гісторыі з тэатрамі Парвуса выключылі з партыі. Ёсць звесткі, што ён потым вярнуў доўг Горкаму.
Асноўныя ж капіталы Парвуса былі заробленыя іначай. Неўзабаве пасля рэвалюцыі 1908 года ў Турцыі ён выехаў туды. Быў рэдактарам газеты младатуркаў, а ў час Балканскіх войнаў стаў фінансавым дарадцам урада, прадстаўніком канцэрнаў Крупа і Вікерса ў Асманскай імперыі і пастаўшчыком збожжа. Гэта зрабіла яго мультымільянерам.

Знаёмствы, уплыў і частку сваіх мільёнаў Парвус выкарыстаў на рэвалюцыю ў Расіі. Ён абгрунтаваў неабходнасць саюза Нямеччыны з расійскімі рэвалюцыянерамі, сцвярджаў, што нават у выпадку перамогі Германіі Расія будзе ўяўляць небяспеку, калі не распадзецца. Таму выступаў за вызваленне Фінляндыі, Украіны ды іншых частак імперыі.

Бальшавікі атрымалі ад нямецкага ўрада ад 37 да 57 мільёнаў марак да перавароту і 17 мільёнаў адразу пасля яго. Сем мільёнаў нямецкіх урадавых грошай прайшлі асабіста праз Парвуса.
Ён заснаваў у Капенгагене экспартна-імпартную гандлёвую кантору. Частка яе прыбыткаў ішла на справу рэвалюцыі, але галоўнае, што кантора пераводзіла грошы на пэўны рахунак у Піцеры, да якога мелі доступ бальшавікі.

Пасярэднікам паміж Парвусам і бальшавікамі быў Якаў Ганецкі (Фюрстэнберг), асабісты сябар Леніна. Сам Ільіч як разумны палітык у грашовых справах не «свяціўся».

Білет у славуты апламбаваны вагон, які прывёз яго ў Расію, Ленін таксама атрымаў ад фінансіста з Беразіна. Гэта Парвус выказаў ідэю правезці Леніна і Зіноўева, якіх чакаў арышт на тэрыторыі Францыі і Англіі, праз Нямеччыну
. Было вырашана пасадзіць у той славуты вагон адразу сорак эмігрантаў, каб бальшавіцкія правадыры згубіліся ў іх масе.

Пасля расійскай і германскай рэвалюцый Парвус бязбедна жыў на віле пад Берлінам, кантактаваў з сацыял­дэмакратычнымі лідарамі Нямеччыны. Памёр ён у 1924-м, у адзін год з Леніным.

...Калі б у нас мясцовай уладзе была дазволеная хоць якая ініцыятыва, Беразіно стала б турыстычным цэнтрам.
Штодня прыязджалі б групы з Расіі, Нямеччыны, Турцыі, а экскурсаводы паказвалі б ім падабенства дома, дзе нарадзіўся суаўтар савецкай улады і адзін з трох аўтараў — побач з Леніным і Троцкім — кастрычніцкага перавароту 1917 года, які перадвызначыў ход сусветнай гісторыі на наступнае стагоддзе.

Парвус быў бліскучым палітычным аналітыкам. Напрыклад, ён яшчэ ў 1895 прадказаў непазбежнасць расійска-японскай вайны. Калі ж вайна пачалася, быў пэўны, што следам будзе сусветная, а за ёй рэвалюцыя ў Расіі. Пасля рэвалюцыі ў Расіі, быў упэўнены ён, адбудзецца рэвалюцыя ў Нямеччыне. У 1921 Парвус казаў: калі краіны Антанты разбураць Нямеччыну, яны ператвораць нямецкі народ у арганізатара Другой сусветнай вайны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Satan / Адказаць
29.11.2011 / 14:37
От так вот. Недавно какой-то там камуняка писал, что без Ленина Беларусь бы не стала незалежнай. А тут оказывается, что для того, чтобы Беларусь стала незалежнай, надо было сжечь хату слесара. Таки сослагательное наклонение истории порой приводит к занимательным выводам. Ну, а в целом интересная статья.
0
kain / Адказаць
29.11.2011 / 15:35
ну наконей-то вспомнили .не погрешу,если скажу что его энергии и широты кругозора не хватает особенно нам,беларусам.у меня сложилось такое впечатление,что лукавого может свалить фигура лишь сопоставимая с ним самим.стравить двух чудовищ,чтобы они обескровили друг друга и в решающий момент уничтожить обоих.
0
Satan / Адказаць
29.11.2011 / 15:57
2kain Соглашусь. Да, Луку может свалить лишь фигура сопоставимая с ним самим. К этому мнению я пришел давно. Таких личностей у нас сейчас нет. > стравить двух чудовищ,чтобы они обескровили друг друга А вот это спорная истина на самом деле. Да, в природе обычно происходит именно так. Но в случае с людьми... обычно одно из чудовищ растёт в силе. Вы уверены, что осилите уничтожить? БНР-цы пытались, но не осилили :)
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру