Амаль 30 мільёнаў долараў плануе прыцягнуць фонд Wikimedia Foundation, які развівае бясплатную анлайн-энцыклапедыю Wikipedia, паведамляе сайт фонду. Такая лічба пазначана ў бюджэце на наступны 2011–2012 фінансавы год.

Стваральнікі вольнай экцыклапедыі, пятага па папулярнасці сайта ў свеце, не разглядаюць рэкламу як крыніцу даходаў. На іх думку, гэта парушае прынцып незалежнасці рэсурсу і не ўпісваецца ў фармат крыніцы ведаў.

Вікіпедыя існуе за кошт добраахвотных ахвяраванняў карыстальнікаў, а таксама грантаў і падарункаў у выглядзе сервераў і хостынга. У 2010 годзе больш за 500 000 чалавек разам унеслі каля 16 мільёнаў долараў.
Сярод іх — кампанія «Google», якая выдаткавала на развіццё энцыклапедыі 2 мільёны долараў.

Нядаўна стартавала чарговая кампанія па прыцягненні сродкаў. На старонках Вікіпедыі з’явіўся банэр з фатаздымкамі яе заснавальніка Джымі Уэйлза і праграміста Брэндана Гарыса.

Сузаснавальнік Google Сяргей Брын нядаўна пералічыў энцыклапедыі 500 тысяч долараў. Тым не менш,

у сваім звароце Джымі Уэйлз просіць карыстальнікаў ахвяроўваць любую суму — хай нават гэта будзе 5 еўра альбо 10 долараў.

На наступны год запланавана прыцягнуць 28,3 мільёны долараў. Амаль

палова гэтых сродкаў пойдзе на выплату заробкаў супрацоўнікам фонду Wikimedia (на сталай аснове тут працуюць 95 чалавек).
Усяго ж у балансе прадугледжаны 12 артыкулаў расходаў, сярод якіх аплата хостынгу, развіццё сервераў, аплата арэнды і камунальных паслуг, арганізацыя падарожжаў (у тым ліку Wikimania Travel), узнагароды, гранты ды іншыя.
Беларускі сегмент Вікіпедыі налічвае больш каля 40 тысяч артыкулаў класічным правапісам і 35 тысяч — акадэмічным. Для параўнання, у Беларускай савецкай экцыклапедыі было 34 409 артыкулаў.
На ўсё гэта ад дзяржавы не вытрачана ні кап’я.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 года артыкулы ў анлайн-энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. У 2007 годзе ўсе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект. Гэта была ініцыятыва энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам. У 2008 годзе колькасць артыкулаў на «тарашкевіцы» абагнала «наркамаўку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?