Заўтра ўвечары ў Нацыянальным мастацкім музеі (МІнск, Леніна, 30) будуць гучаць вершы Максіма Багдановіча. 

Музычна-паэтычны спектакль «У краіне святлай, дзе я ўміраю…» падрыхтавала рэжысёр Галіна Дзягілева, заснавальнік і дырэктар тэатра «Зьніч». Чытаць вершы будзе акцёр Вячаслаў Статкевіч. Музычнае суправаджэнне і вакал — Сяргея Сарокіна.

«Зьніч» — адзіны ў Беларусі тэатр, які працуе ў складанай тэатральнай форме монаспектакля, які патрабуе ад выканаўцы віртуознага валодання акцёрскім майстэрствам. Тэатр створаны пры Белдзяржфілармоніі ў 1989 годзе. Яго асноўная рэпертуарная лінія — папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў і ўзораў сусветнай класікі. Тэатр дае ўяўленне аб магчымасцях і значнасці беларускага слова, аб асаблівасцях мовы паэтычнай і мовы тэатральнай.

— Максім Багдановіч быў малады, маладым і застаўся. Гэтае імя заўсёды хвалюе, — кажа рэжысёр Галіна Дзягілева. — Уся яго паэзія прасякнута вялікай любоўю да жыцця… Ён быў народжаны ў сэрцы Беларусі — над Свіслаччу, але лёс распарадзілася так, што вялікую частку жыцця правёў удалечыні ад радзімы. Так здарылася, што і пахаваны ён быў далёка ад тых месцаў, дзе былі яго думкі і сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?