Нарвежскія псіхіятры прыйшлі да высновы, што Андэрс Брэйвік, які ў ліпені забіў 77 чалавек, быў неадэкватным у момант здзяйснення злачынства.

Лекары выявілі ў Брэйвіка паранаідальную шызафрэнію. Ён унушыў сабе, што абраны для выратавання нарвежскага народа і надзелены правам вырашаць, хто павінен жыць, а хто павінен памерці, гаворыцца ў дыягназе псіхіятраў.

Тым не менш, суд над Брэйвікам усё роўна адбудзецца, але, хутчэй за ўсё, ён будзе адпраўлены ў псіхіятрычную лякарню, а не ў турму.

Раней Брэйвік прызнаў, што, пераапрануўшыся ў форму паліцэйскага, ён усталяваў бомбу ў аўтамабілі, які выбухнуў паблізу ўрадавага будынка ў Осла. Пры гэтым загінулі восем чалавек.

Затым ён паехаў на выспу Утоя, дзе кіруючая Працоўная партыя Нарвегіі праводзіла летнік для моладзі. У ходзе крывавай бойні, якая доўжылася больш за гадзіну, Брэйвік застрэліў 69 маладых людзей, 151 чалавек атрымаў раненні.

Паводле следства, Брэйвік планаваў і іншыя напады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?