Пра гэта заявіў еўракамісар Штэфан Фюле на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай грамадскасці. Яна адбылася 29 лістапада ў Брусэлі ў рамках Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранэст). Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства сустрэўся з прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былым палітвязнем Аляксандрам Атрошчанкавым, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам, лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, кіраўніком партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, намеснікам старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэем Дзмітрыевым.

Паводле звестак сайту кампаніі «Гавары праўду!»,

Фюле адзначыў, што беларускую праблему нельга развязаць толькі з дапамогай Масквы. Па яго словах, Еўрасаюзу важнае ўзмацненне і адзінства апазіцыі, а таксама наяўнасць альтэрнатывы ўлады ў Беларусі. Таму Еўрасаюз адмаўляецца весці перамовы з афіцыйным Мінскам за спінай у грамадзянскай супольнасці.

ЕС гатовы дапамагчы рэформам у Беларусі. І гаворка ідзе не толькі пра фінансавую дапамогу, але і пра новыя тэхналогіі, у якіх мае патрэбу Беларусь. Таксама Фюле адзначыў, што

Еўрасаюз запрашае да перамоваў пра будучыню Беларусі не толькі прадстаўнікоў апазіцыі, але і прадстаўнікоў наменклатуры, якія ўсведамляюць, што краіне патрэбныя змены і іх не можа даць Расія. Так, 7 снежня адбудзецца сустрэча, на якую будзе запрошаны віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.
Але ЕС не пагодзіцца супрацоўнічаць з беларускай дзяржавай, пакуль у ёй парушаюцца правы чалавека, ёсць палітычныя рэпрэсіі, адсутнічаюць свабода слова, сходаў і незалежны суд.

У камюніке Еўракамісіі зазначаецца, што сустрэча Фюле з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі -- гэта частка шырэйшых планаў ЕС па вывучэнні магчымасцяў еўрапейскага адказу на пагаршэнне становішча ў Беларусі.

Як паведаміў на брыфінгу ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Пітэр Стано, на гэтым тыдні ў Брусэлі чакаецца форум, прысвечаны Беларусі, на якім Фюле выступіць з дакладам аб бачанні будучых адносінаў Еўрасаюза з Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?