Сотні мільёнаў рублёў былі выдаткаваныя на будаўніцтва падземнага пераходу цераз Маскоўскую шашу ў Жодзіне. Аднак пешаходы па-ранейшаму імкнуцца перайсьці дарогу ў неўсталяваных месцах, рызыкуючы сваім жыцьцём. Менавіта таму ідэолягі з гарвыканкаму далі згоду на размаляваньне бэтонна-шэрага пераходу мясцовым графітчыкам з клюбу «Касталія». Ідэолягі меркавалі, што цяпер жыхары з большай ахвотай спусьцяцца ў прыгожы танэль, чымсьці пойдуць з рызыкай для жыцьця на небясьпечную дарогу.

Праўда, перад гэтым «вэртыкальшчыкі» правялі дэталёвую экспэртызу праекту графіці. І як што нічога ідэалягічна няправільнага не знайшлося, аддзел па справах моладзі Менскага аблвыканкаму нават вылучыў частку грошай на пакупку дарагое фарбы ў аэразольных бляшанках, а каб цалкам сплаціць выдаткі графітчыкаў, Жодзінскі гарвыканкам «параіў» кіраўнікам прыватных прадпрыемстваў «Мега» і «Руптур-ПРО» аказаць спонсарскую падтрымку юным мастакам. Што й было зроблена.

Але ж! Танэль размаляваны, а несьвядомыя жодзінцы як хадзілі па версе, так і ходзяць…

Паводле «Электроннага Барысава»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0