29.11.2011 / 17:50

Маракоў: Тарашкевіча не расстралялі, а закатавалі да смерці 15

29 лістапада — дзень смерці стваральніка «Беларускай граматыкі для школ».

29 лістапада 1938 года ў мінскай турме скончылася жыццё Браніслава Тарашкевіча, стваральніка першай беларускай граматыкі, мовазнаўцы і перакладчыка. Як цвердзіць афіцыйная версія, ён быў расстраляны згодна з прысудам, вынесеным «двойкай» НКВД па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».

Але даследчык Леанід Маракоў выказвае іншае меркаванне: «Тое, што Тарашкевіч быў растраляны, — гэта афіцыйная версія. Паводле іншых звестак, ён загінуў падчас катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Даведацца пра гэта ўдалося выпадкова. Праз дзясяткі гадоў у лісце адзін былы вязень узгадваў, што ў камеру дзе ён сядзеў адзін, укінулі чалавека, які выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру. Што гэта быў Тарашкевіч, той чалавек не ведаў.

Падчас пошукаў удалося высветліць, што тады ў тую камеру трапіў менавіта Тарашкевіч. Гэты факт не ўзгадваецца ў кнізе «Ахвяры і карнікі» праз тое, што там і так зашмат падобных страшных фактаў.

Калі на мяжы Францішка Аляхновіча абменьвалі на Браніслава Тарашкевіча, Аляхновіч звярнуўся да яго з пытаннем: «Куды ты ідзеш, куды?» Адказу ён не атрымаў».

Браніслаў Тарашкевіч быў арыштаваны 6 траўня 1937 году, па абвінавачанні ў сфабрыкаванай справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году.

Таксама 29 лістапада, але 1949 года ў Азярлагу Іркуцкай вобласці памёр выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст і каталіцкі святак Адам Станкевіч, асуджаны НКУС на 25 гадоў пазбаўлення волі за «антысавецкую дзейнасць».

ЮУ

0
Алень / Адказаць
29.11.2011 / 17:54
Мы памалу і зноў з дапамогай сяброў з Расеі набліжаемся да гэтага.
0
Ігар Грачышка / Адказаць
29.11.2011 / 17:54
Ці мала хто ў гэтых "збаўцаў" выглядаў як кус мяса... У артыкуле не бачу пэўнай інфармацыі, якая б абвяргала афіцыйную версію.
0
цікаўны / Адказаць
29.11.2011 / 18:03
Далучаюся. З тых зьвестак, што былі раней ад "органов", вынікала, што Тарашкевіч быў расстраляны, але не ў Мінску, а пад Тайшэтам. А тут мінская турма. Якая? Адкуль гэтыя зьвесткі?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру