29.11.2011 / 21:54

У Пружанcкім раёне разбіўся вайсковы верталёт: экіпаж загінуў дадаліся прозвішчы загінулых 11

Гэта другая авіякатастрофа ў Беларусі за апошнія два месяцы.

У 19.45 29 лістапада падчас выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны, каля вёскі Засімавічы, адбылося крушэнне верталёта Мі-24 181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Усе тры члены экіпажу баявой машыны загінулі:

камандзір экіпажу маёр Алег Кахно

бартавы тэхнік капітан Валер Бабко

лётчык Дзяніс Глушчанка.

Расследаванне праводзіць камісія Міністэрства абароны. Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім загінулых лётчыкаў.

***

Нагадаем, што 20 кастрычніка ў Пастаўскім раёне разбіўся верталёт Памежнага камітэта: тады загінулі два члены экіпажу і трое журналістаў.

0
1 / Адказаць
29.11.2011 / 22:08
как и раньше: будет техническая неисправность верталета
0
Виталий / Адказаць
29.11.2011 / 22:15
там мг бы быть мой брат, но... АНГЕЛ ХРАНИТЕЛЬ ЕЩЁ ОСТАЛСЯ!!! сегодня заменился... нужно было приезжать кредит оформлять!!!.. Ребята... RIP......
0
Міхаліна / Адказаць
29.11.2011 / 22:45
Вось так і гінуць нашыя беларускія хлопцы - лётаючы на былым савецкім металаломе. Спачуванні родным і блізкім.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру