Шура Бі-2 падчас прэс-канферэнцыі перад канцэртам гурту ў Мінску распавёў, што яго калега Лёва — ўнук беларускага паэта Аркадзя Куляшова.

«У Лёвы, дзякуючы яго дзеду, Аркадзю Куляшову, вядомаму беларускаму паэту, была дома багатая бібліятэка. Я перыядычна ў яго тырыў кніжкі і прыносіў настаўніцы па беларускай як хабар».

Лідар фолк-гурту «Ліцвіны» Уладзімір Бербераў, якому Аркадзь Куляшоў дакладна прыходзіцца дзедам,

пералічыў усіх унукаў знакамітага пісьменніка.

«Унукаў я магу пералічыць усіх. Я самы старэйшы. Пасля ёсць Мікалай Уладзіміравіч Куляшоў, далей Зміцер Уладзіміравіч і апошні Аркадзь Аляксандравіч. Больш ніякіх унукаў Куляшова, калі не казаць пра ўнучак, не існавала. Калі гэты Лёва не псеўданім кагосьці з пералічаных асоб, то гэта жарт».

Сапраўднае імя Лёвы Бі-2 — Ігар Міхайлавіч Бортнік!
Атрымліваецца, што Шура… пажартаваў?!

«Шчыра кажучы, гэта, напэўна, жарт, але дакладна не ведаю», — адказвае на наша пытанне прэс-сакратар«Бі-2» Марыя В’югіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?