30.11.2011 / 14:07

Метро перайшло на расейскую 124

У вагонах абвесткі пра патрэбу быць узаемна ветлівымі перавялі на расейскую мову. Чаму?

«Бо метро праходзіць праз вялікія транспартныя артэрыі — аўтавакзал, чыгуначны вакзал, і

далёка не ўсе госці сталіцы могуць зразумець па-беларуску», — выкручваецца начальнік электрадэпо «Маскоўскае» Андрэй Міхайлоўскі.

На пытанне, ці няма ў планах увядзення для турыстаў і англійскай версіі закліку саступаць месца цяжарным жанчынам і пенсіянерам, начальнік адказаў, што «абвестка мусіць прагучаць, пакуль цягнік стаіць, а прыпынку. Калі мы пачнём дубляваць, пераклад будзе складана пачуць праз грукат у тунэлі».

Іншыя абвесткі, назвы станцый будуць і надалей абвяшчацца па-беларуску, кажа Міхайлоўскі.

Чаму тады менавіта гэту абвестку вырашылі перакладаць?

«Мы мелі шэраг скаргаў — моладзь не рэагуе на абвесткі пра ўзаемаветлівасць»,
— апраўдваецца Міхайлоўскі. І вінаватая тут, вядома ж, беларуская мова.

Юрась Ускоў

0
Tania / Адказаць
30.11.2011 / 14:18
Бо хутка і назву краіны паменяюць на іншыю, і патлумачыць: “Калі кажаш замежніку Беларусь, то шмат хто ня ведае гэтаю назву, а Расею ўсе ведаюць, таму мы хацім упрасціць людзям жыцьцё”...
0
321 / Адказаць
30.11.2011 / 14:19
Ганьба сп.Міхайлоўскаму!!!
0
Kastys / Адказаць
30.11.2011 / 14:21
а может это коэффициент интеграции?
Паказаць усе каментары/ 124 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру