Сёньня амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі спадарыня Карэн Ст’юарт выказалася адносна заяваў Аляксандра Лукашэнкі інфармацыйнаму агенцтву Reuters наконт жаданьня нармалізаваць стасункі з Захадам. Якіх крокаў чакае ўрад ЗША ад Беларусі, каб гэта стала рэчаіснасьцю?

Ст’юарт: «Мы чакаем канкрэтных, пазытыўных крокаў у пляне правядзеньня палітычнай і эканамічнай рэформаў. Мы ўжо не раз ўзгадвалі, якія гэта могуць быць крокі. Адным зь іх магло б стаць вызваленьне людзей, што зараз знаходзяцца ў зьняволеньні па матывах, якія мы лічым палітычнымі. Таксама гэта спыненьне перасьледу няўрадавых арганізацыяў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У эканамічным пляне гэта маглі б стаць зьмены і рэальныя рэформы да лепшага».

Што да затрыманьня 4 лютага вялікай групы сяброў незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт, спадарыня Ст’юарт сказала наступнае:

Ст’юарт: «Калі мы ў панядзелак пачулі пра гэтыя затрыманьні, гэта выклікала ў нас заклапочанасьць. Мы вельмі спадзяемся, што беларускія ўлады выпусьцяць тых двух актывістаў, якія яшчэ знаходзяцца ў зьняволеньні. І, як заўсёды, мы будзем заклікаць да таго, каб захоўваліся правы гэтых людзей, і каб зь імі абыходзіліся належным чынам».

Фота з сайту Амбасады ЗША ў Менску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?