Навукоўцы з Дартмуцкага каледжа прапанавалі шкалу для ацэнкі апрацоўкі таго ці іншага фота. Артыкул даследнікаў з’явілася ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Па словах даследчыкаў, цяпер

многія краіны разглядаюць магчымасць увядзення абавязковай маркіроўкі для рэтушаваных фатаграфій у часопісах і рэкламе — псіхалагічныя даследаванні дазволілі ўсталяваць узаемасувязь гэтых фатаграфій і некаторых псіхічных захворванняў у маладых людзей
, піша tut.by.

Навукоўцы пабудавалі 5-бальную шкалу для ацэнкі такога роду правак. Разнастайныя тыпы ўздзеянняў яны падзялілі на восем асноўных блокаў (чатыры геаметрычныя і чатыры фотаметрычныя), для кожнага з якіх былі прапанаваны ўласныя алгарытмы ацэнкі. Некаторыя з фота, якія выкарыстоўваліся падчас даследаванняў, можна паглядзець на сайце каледжа.

На беларускім медыйным полі цуды рэтушы паказвае галоўная дзяржаўная газета «Савецкая Беларусія». У прыватнасці, фота кіраўніка дзяржавы, змешчаныя на яе старонках, істотна адрозніваюцца ад рэальнага вобраза, які можна бачыць па ТВ.

poster

Гэты здымак СБ і кадр з эфіру "Еўраньюс" былі зробленыя падчас інаўгурацыі Лукашэнкі ў 2006 г., пасля жорсткай ліквідацыі Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?