Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у сераду вылецеў у Брусэль на запрашэньне Эўрапейскай народнай партыі. Гэтае найбуйнейшае аб’яднаньне эўрапейскіх партыяў праводзіць 8 лютага ў Эўрапарлямэнце Дзень Беларусі.
У паездцы А. Мілінкевіча суправаджаюць старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і кіраўнік сацыялягічнай лябараторыі «Новак» доктар сацыялёгіі Андрэй Вардамацкі.
У дзень ад’езду ў Брусэль А. Мілінкевіч апублікаваў адкрыты ліст да А. Лукашэнкі, у якім заклікаў да дыялёгу і дэмакратызацыі дзеля ўмацаваньня незалежнасьці.