Сёньня на чэмпіянаце сьвету па біятлёне, што праходзіць у італьянскіх Альпах, прайшла індывідуальная гонка на 15 км у жанчын.

«Золата» заваявала нарвэжка Лінда Грубэн, якая прайшла дыстанцыю за 46 хвілін 24,3 сэкунды, ні разу не спудлаваўшы. «Срэбра» выйграла францужанка Фляран Бавэрэль‑Рабэр. Яна таксама была трапная на ўсіх чатырох агнявых рубяжах, затое адстала ад Грубэн на 1 хвіліну шэсьць з паловай сэкундаў. Трэцяя месца ў немкі Марціны Глагаў (+1:35,6; 1 промах).

Беларускі выступілі лепей, чым учора мужчынская палова зборнай. Найлепшы вынік паказала Вольга Кудрашова. Яна — 11‑я (3:26,4; 3 промахі), Людміла Ананька — 16‑я (3:45,5; 3 промахі). Натальля Сакалова — 34‑я (5:02,8; 4 промахі). Надзея Скардзіна — 40‑я (5:36,0; 2 промахі).

Заўтра, 8 лютага, у Антхольцы‑Антэрсэльве пройдзе мяшаная, жаноча‑мужчынская, эстафэта.

Гонку ў жывым этэры пакажа тэлеканал «Лад», або можна сачыць у Інтэрнэце. Пачатак у 15.15

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0