01.12.2011 / 09:53

Памёр аўтар знакамітых мульцікаў пра Кроціка 4

Здэнеку Мілеру было 90 гадоў.

У Чэхіі памёр вядомы мастак-ілюстратар Здэнек Мілер — рэжысёр анімацыйных фільмаў, аўтар папулярнага мультыплікацыйнага персанажа Кроціка.

Мастаку было 90 гадоў. Ён памёр у чэшскім горадзе Нове Усі, дзе праходзіў лячэнне.

Першая серыя мультфільмаў была паказана ў 1956 г., гэта быў эпізод «Як крот расстараўся сабе штонікі».

«У мультфільмах студыі Walt Disney былі амаль усе жывёлы, акрамя аднаго — таго, якога выкарыстаў я»,
 — казаў ілюстратар. У тым жа годзе, калі выйшла першая серыя прыгод пра Крата, З. Мілер атрымаў за яе Срэбнага льва на Венецыянскім кінафестывалі.
Гэта была адзіная серыя мультфільма, дзе размаўлялі.
Ва ўсіх наступных эпізодах Крот і астатнія героі не выкарыстоўвалі слоў, а выказвалі свае эмоцыі пры дапамозе гукаў. Гэта было зроблена для таго, каб мультфільмы былі зразумелыя дзецям у розных краінах. Характэрна, што для агучкі первых мультфільмаў Мілер выкарыстаў запісы галасоў сваіх дачок.
Усяго Мілер зняў больш за 50 серый мультфільма.

Анімацыйныя фільмы пра прыгоды Крата набылі папулярнасць не толькі ў Чэхіі, але і за яе межамі, у тым ліку ў СССР. Мультфільмы з серыі «Krtek» былі паказаны ў больш чым 80 краінах.

0
Алёхно / Адказаць
01.12.2011 / 10:31
Вечны пакой.
0
Лясны Брат / Адказаць
01.12.2011 / 10:45
Шкада, адны з маіх любімых мульцікаў былі!
0
Renessaince / Адказаць
01.12.2011 / 11:55
Дзякуй, сп. Здэнэк. R.I.P.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру