Зборная Беларусі па футболе ў сераду правяла ў Тэгеране таварыскі матч супраць нацыянальнай каманды Ірану. Нашы зборныя ўжо аднойчы сустракаліся. У жніўні 2003 году ў Менску беларусы перамаглі зь лікам 2:1.

Дарэчы, зборная Беларусі сутыкнулася з праблемай у пошуку партнэра. Давялося выбіраць паміж Іранам і Вэнэсуэлай, паміж двума саюзьнікамі выбар быў зроблены на карысьць азіяцкай краіны. Зборная Ірану выступала на леташнім чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне, але не змагла выйсьці з групы. У сусьветным рэйтынгу Іран займае 35‑ае месца, Беларусь знаходзіцца ў восьмым дзесятку.

Перад гульнёй нацыянальных камандаў матч правялі моладзевыя зборныя, беларусы аказаліся мацнейшымі — 1:0. Гол на рахунку берасьцейскага «дынамаўца» Валадзько.

Старэйшыя каманды ў сваю чаргу разыгралі баявую нічыю. Ужо на 6‑й хвіліне беларусы прапусьцілі гол пасьля ўдару Расула Хацібі. У пачатку другога тайму беларусы выйшлі наперад дзякуючы дублю Вячаслава Глеба, але не змаглі ўтрымаць перамогі. За дзьве хвіліны да фінальнага сьвістка лік выраўняў Мэхдзі Раджабзадэ.

Выглядае, што такім вынікам засталіся ўсе задаволеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?