01.12.2011 / 11:34

Аднаўляецца рух транспарту ў раёне вул. Маякоўскага

ў сувязі з адкрыццём для руху транспартнай развязкі на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай.

У Мінску ў сувязі з адкрыццём для руху транспартнай развязкі на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай з 3 снежня ўносяцца змяненні ў работу грамадскага транспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 2, 15Т, 24Т з боку вул. Ванеева арганізуецца па вул. Дзянісаўскай, Маякоўскага без заезду на прыпыначны пункт «Фабрыка Арэола».

Аўтобусы маршрутаў нумар 65, 124 з боку Ігуменскага тракту паедуць па вул. Маякоўскага, Дзянісаўскай без заезду на прыпыначны пункт «Чэрвеньскі рынак».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру