01.12.2011 / 14:04

Беларускі моладзевы серыял Курэйчыка «Вышэй за неба»: першыя кадры — відэа 27

Здымаецца 8-серыйнае кіно пра мінскую моладзь. У ім гучыць беларуская і расійская мовы.

1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, Праграма развіцця ААН упершыню прастаўляе першыя кадры моладзевай 8-серыйнай драмедзі «Вышэй за неба».

У серыяле — гісторыя жыцця і кахання мінскага студэнта Мікіты Міцкевіча.

Драмедзі — гэта жанр кіно, які спалучае ў сабе рысы драмы і камедыі.

Серыял здымаецца Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі на сродкі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй.

Стваральнікі называюць серыял "першым фільмам пра сучасных беларусаў, створаны выключна для беларускага рынку прынцыпова сіламі толькі беларусаў".

Гэта першы нацыянальны моладзевы кінапраект, кажуць яны.

Аўтарам сцэнарыя і крэатыўным прадзюсарам выступіў драматург Андрэй Курэйчык, аўтар папулярных у расійскім кінапракаце фільмаў «Любоў-маркоў», " Любоў-маркоў 2», «Юленька», «Службовы раман. Наш час «і іншых. Фільмы па яго сцэнарах у сукупнасці сабралі больш за 70 мільёнаў даляраў ЗША ў пракаце. Рэжысёр праекта — Дзмітрый Марынін.

У роліку можна ўбачыць двух галоўных герояў фільма: Леаніда Пашкоўскага, выканаўцу ролі Мікіты, і Вераніку Барцэвіч, выканаўцу ролі Юлі.
У серыяле таксама зняліся маладыя людзі, якія прайшлі народны кастынг (а ў ім узялі ўдзел тысячы юных прэтэндэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі).
Сярод тых, хто прайшоў жорсткі адбор — рэпер Вінцэнт.

У фільме таксама здымаюцца ўжо прызнаныя акцёры і дзеячы мастацтва, як Вольга Няфёдава і Юрый Жыгамонт.

А таксама зоркі спорту: Аляксандра Герасіменя і Сяргей Штанюк. Зоркі беларускай музыкі: Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка,
. Пісьменнікі Андрэй Хадановіч, Тамара Лісіцкая, Алесь Пашкевіч, скульптар Алесь Шатэрнік.

Стваральнікі фільма ставяць перад сабой задачу «сумленна паказаць зрэз беларускай моладзі, адлюстраваць рэаліі айчынных культурных працэсаў».

Аўтары так падаюць сюжэт «Вышэй за неба»:

«Галоўны герой — лідар моднага гурта Мікіта Міцкевіч. Мікіта харызматычны, разумны, жыве паводле сваіх прынцыпаў і не гатовы імі ахвяраваць дзеля грошай. Ён смелы і стылёвы — сапраўдная ікона для дзяўчатак і ўзор для хлопцаў.

Мікіта атрымлівае задавальненне ад свайго жыцця і ведае, што гэты свет выдатны. Мікіта змагаецца за лідарства з вакалістам яго гурта Стасікам, які ўявіў сябе „зоркай“. Гурт болей на баку Мікіты. Але тут адбываецца падзея, якая пераварочвае ўсё ягонае жыццё».

Героі серыяла будуць размаўляць і па-беларуску, і па-расійску. Паводле словаў аўтараў, такі прыём «упершыню выкарыстаны» ў серыяле, каб максімальна наблізіць фільм да беларускіх рэалій.

Прэм’ера серыяла мае адбыцца 14 лютага 2012.

СМ

0
ПачВарА / Адказаць
01.12.2011 / 14:39
Вельмі цікава. Трэба было б паглядзець. Пэўная беларускасць радуе.
0
q / Адказаць
01.12.2011 / 14:57
Занудства, а не трэйлер
0
Сёмка / Адказаць
01.12.2011 / 15:08
ВІЧ прывозіцца да нас з іншых напрамкаў. Крым ту ні пры чым.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру