Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём у многіх раёнах дождж. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман, у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём 5–10 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 1°С, па поўдні да мінус 6°С; днём плюс 1–7°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж. Ноччу і раніцай туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні ноччу слабы, днём 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 2–4°С.

3 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём па паўночным захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, днём плюс 1–7°С.

4 снежня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, днём плюс 2–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0