Мікалай Апіёк. Аляксандр Лукашэнка на вучэннях.

Мікалай Апіёк. Аляксандр Лукашэнка на вучэннях.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ніколі не патрабаваў ад прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі ствараць творы, каб дагадзіць уладзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, сустракаючыся з творчай моладдзю краіны, перадае агенцтва БЕЛТА.

«Гэта норма, канцэптуальная аснова маёй палітыкі як прэзідэнта.

Я ніколі інтэлігенцыю, перш за ўсё творчую, пісьменнікаў, мастакоў, не арыентаваў на тое, каб яны пісалі, каб дагадзіць уладзе.
Лічу, што калі нехта звяртаецца да інтэлігенцыі з такой просьбай, ён проста яе зневажае», — сказаў ён.

«Беларуская культура заснавана на ідэалах патрыятызму, вернасці жыццёвай праўдзе, любові да чалавека і служэння дабру. Гэта спадчына павінна стаць для нас крыніцай духоўнай сілы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы.

«На жаль, сёння мастацтва стала паступова страчваць маральныя арыенціры.
Нехта кідаецца на прынаду нізкапробнай масавай культуры, смакуе амаральныя ўчынкі і нават злачынствы, называючы гэта «новым словам у мастацтве», — мяркуе Лукашэнка.
«Яшчэ больш непрыгляднымі з’яўляюцца спробы некаторых «незалежных творчых дзеячаў» [гэтыя словы ён вымавіў па-беларуску — Рэд.], а калі быць больш дакладным, дзялкоў ад культуры, змешваць мастацтва з палітыкай,
дабівацца таннай папулярнасці, зневажаючы ўласную краіну і народ. Веру, што ніхто з вас ніколі не адмовіцца ад сумлення», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка прывёў як прыклад змену арыенціраў улады, якая адбылася за апошнія дзесяцігоддзі.

«І гэтым самым нашым «творчым дзеячам» [гэтыя словы ён вымавіў па-беларуску — Рэд.] давялося некалькі разоў за жыццё «перафарбоўвацца».
То яны свята верылі ў камунізм і падтрымлівалі камуністычную ідэю. Потым яны хутка пераарыентаваліся на новыя ідэі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Я катэгарычна супраць гэтага, і вы ніколі мяне не зможаце папракнуць, не знойдзеце для гэтага падстаў.

Мае партрэты нідзе, акрамя чыноўніцкіх кабінетаў, не вісяць.
Кажуць, так трэба, хоць я вельмі дрэнна гэта ўспрымаю. Гэта адзінае, дзе я згадзіўся і адступіў ад сваіх патрабаванняў». Лукашэнка таксама дадаў: «І оды на мой адрас ніхто не пісаў».

«Стварайце ў інтарэсах свайго народа, дзе б вы ні былі, — заклікаў Лукашэнка. — Каб пасля не было балюча і крыўдна, памятайце пра свой кавалак зямлі, нават калі вы будзеце зарабляць грошы ў іншай краіне. Памятайце, адкуль вашы карані.

Не сварыцеся са сваёй краінай, з яе прынцыпамі і ідэаламі, якімі жыве ваша краіна, якімі яны ні былі б».

«Чэрпайце натхненне з чыстай крыніцы — з беларускай прыроды, нашай гераічнай гісторыі, жыцця сучаснай Беларусі і, самае галоўнае, — з моцнага характару і мудрасці народа», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?