Зварот косаўскіх сербаў да расійскага кіраўніцтва з просьбай даць ім расійскае грамадзянства не можа быць задаволены ў сілу нормаў расійскага заканадаўства,
паведаміў у чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.

«Прашэнне было пададзенае прэзідэнту Расіі. З улікам таго, што такое хадайніцтва не можа быць задаволенае ў сілу нормаў расійскага заканадаўства аб грамадзянстве, Мядзведзеў даручыў інтэнсіфікаваць аказанне косаўскім сербам падтрымкі ў іншых формах. У прыватнасці, вырашана даць жыхарам паўночнага Косава гуманітарную дапамогу», — сказаў Лукашэвіч.

У пачатку лістапада ў пасольства Расіі ў Бялградзе больш за 20 тысяч косаўскіх сербаў, незадаволеных сваім становішчам у краі і палітыкай уладаў, падалі хадайніцтва аб наданні ім расійскага грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?