01.12.2011 / 18:56

Гомельскага апазіцыянера Непомняшчых не ўзялі ў тэрытарыяльныя войскі 3

Ён старэйшы за 50 гадоў, таму служба яму не пагражае.

Гомельскі грамадзкі актывіст, былы прадпрымальнік, а цяпер пэнсіянэр Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімер Няпомняшчых атрымаў адказ з аблвыканкаму на сваю прапанову стаць першым добраахвотнікам мясцовых тэрытарыяльных сілаў.

Ліст Уладзімеру даслаў начальнік аддзелу каардынацыі дзейнасьці адміністрацыйных органаў і вайскова-мабілізацыйнай работы кіраўніцтва спраў аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў. Ад імя аблвыканкаму ён выказаў «падзяку за праяўлены патрыятызм, гатоўнасьць са зброяй ў руках у выпадку неабходнасьці абараніць сувэрэнітэт і незалежнасьць Рэспублікі Беларусь у складзе войскаў тэрытарыяльнай абароны».

Аднак у прызыве на службу ў тэрытарыяльныя войскі Ўладзімеру адмовілі, паколькі ён дасягнуў «гранічнага ўзросту — 50 гадоў і ў 2002 годзе зьняты з вайсковага ўліку».

У лісьце начальнік аддзелу вайскова-мабілізацыйнай работы, яшчэ раз дзякуючы за любоў да Радзімы, назваў Уладзімера «Аляксандарам Міхайлавічам».

«Я ня надта расстроіўся адмове: дзед Талаш і ў 90 гадоў партызаніў, бараніў Айчыну. Не дадуць снайпэрскую вінтоўку, ёсьць вілы, косы», — кажа спадар Няпомняшчых.

Актывіст яшчэ 10 лістапада зьвярнуўся з пісьмовай заявай да старшыні аблвыканкаму, генэрал-маёра Ўладзімера Дворніка — прасіў «залічыць у тэрытарыяльныя войскі» і выдаць «снайпэрскую вінтоўку, а лепш — гранатамёт».

У заяве першы добраахвотнік мясцовых тэрытарыяльных сілаў патлумачыў, што

на такі крок яго натхніў выступ па тэлебачаньні галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
І асабліва ягоныя словы пра стварэньне «новай арміі» і пра тое, што «ядром такіх фармаваньняў павінны быць бізнэсмэны».

Спадар Няпомняшчых пісаў, што яму таксама ёсьць што абараняць:

«Я раней быў індывідуальным прадпрымальнікам, бізнэсоўцам, хаця называўся „вашывай блыхою“. Сабраў капітал у беларускіх рублях, які захоўваецца ў самым надзейным банку сьвету — «Беларусбанку».

Добраахвотнік быў перакананы, што зь яго прыходам у тэрытарыяльныя войскі Гомельшчыны сюды ня сунуцца ніякія «казлы», ніякія «адмарозкі», ніякая «пятая калёна».

0
Антось / Адказаць
01.12.2011 / 21:29
Блазан гэны Непомняшчых, што тут яшчэ можна казаць… Зянон сам, без вінтоўкі, вілаў і тапароў дамогся большага, чым усі гэныя сучасныя “пісакі”, якія звяртаюцца па кожнай падставе з “адкрытымі лістамі”. Чаго толькі каштуе увядзенне бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні ў якасці нацыянальных сымбаляў Беларусі? А зараз спадар Непомняшчых “змагаром” лічыцца? Цьфу!..
0
Кнехт / Адказаць
01.12.2011 / 21:34
Антось напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2011 у 21:29 Блазан гэны Непомняшчых, што тут яшчэ можна казаць ====================== Блазанамі нашая зямля помніцца.
0
mikola ramanau / Адказаць
01.12.2011 / 21:39
2Antos.// blazan da blazana=LEKTARAT.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру