01.12.2011 / 20:37

Дар'я Домрачава пачала Кубак свету па біятлоне з перамогі 11

Беларуская спартсменка выйграла індывідуальную гонку на 15 км.

Залаты фініш Дар'і, фота Reuters.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава перамагла ў стартавай гонцы этапу Кубка свету. Сёння яна прабегла 15 км за 47 хвілін 15,6 секунды, далёка апярэдзіўшы ўсіх сваіх суперніц.

На чатырох агнявых рубяжах наша суайчынніца прамахнулася двойчы.

Другое месца заняла шведка Ана-Марыя Нільсан з больш чым хвілінным адставаннем -- +1,08,5 (1). Трэцяе - у немкі Магдалены Нойнер - 1.41,7 (3)

Гэта ўжо чацвёртая перамога ў кар'еры Домрачавай на этапах Кубка свету.

NN.by

0
:))) / Адказаць
01.12.2011 / 20:40
Вiншуем Дашулю з перамогай!!! Малайчынка!!! )))
0
:))) / Адказаць
01.12.2011 / 20:49
Гонка была на 15 кiлямэтрау, час Дар'i - 47:15,6 ))
0
Fak / Адказаць
01.12.2011 / 20:56
Умница! Не зря верил в неё и после 2 огневого рубежа) Удачного сезона)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру