Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў напісалі адкрыты ліст Радзівілам. У лісце палітыкі заклікаюць вядомы род магнатаў абумовіць свой удзел ва ўрачыстасцях у Нясвіжы вызваленнем палітвязняў у Беларусі.
Адкрыты ліст накіраваны прадстаўніку рода, князю Каралю Радзівілу, які пражывае ў Варшаве.

Шушкевіч і Някляеў пішуць, што яны даведаліся аб тым, што Караль Радзівіл і прадстаўнікі яго сям’і атрымалі запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці адрэстаўраванага Нясвіжскага палаца. І таму звяртаюцца да «Князя-Ардыната і Яго сям’і» з просьбай, каб свой прыезд абумовіў вызваленнем беларускіх палітвязняў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Радзівілы атрымалі запрашэнне на нясвіжскую ўрачыстасць, якая адбудзецца 11 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?