06.12.2011 / 09:54

Сёння ў Мінску прэзентуюць дакументы з архіву Ігнатоўскага 2

6 снежня (аўторак) у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Маркса, 12) а 17-й гадзіне адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею.



Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881–1931), вядомы навукоўца, арганізатар навукі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, народны камісар асветы (1920 — 1926 гг.), старшыня Інстытута беларускай культуры (1926—1928 гг.), адзін з «айцоў» БССР. Займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі. Апублікаваў шэраг буйных манаграфічных даследаванняў, сярод якіх адна з першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі — «Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi» (1919 г.). 4 лютага 1931 г. скончыў жыццё самагубствам. Уся сям’я яго трапіла пад колы рэпрэсій.

Разам са знікненнем асобы ўладальніка з палітычнай арэны ў 1930-х гг. прапаў і асабісты архіў Усевалада Макаравіча. Гэтыя дакументы, безумоўна, маюць вялікую цікавасць для навуковай грамадскасці Беларусі. Дзякуючы пільнай дзейнасці даследчыка гісторыі Беларусі, кандыдата гістарычных навук, выкладчыка БДУ Уладзіміра Ляхоўскага частка асабістых дакументаў была выяўлена.

6 снежня адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

0
хм / Адказаць
06.12.2011 / 10:43
а чаму б не напісаць, дзе тыя дакументы знайшліся, і хто іх перадаў.
0
gramadskasc / Адказаць
06.12.2011 / 11:24
"а чаму б не напісаць, дзе тыя дакументы знайшліся, і хто іх перадаў." было б выдатна на самой справе. гэта яшчэ не самае горшае. бывае так, што пра нешта на самай справе цікавае дазнаешся ўжо ў апошні момант, альбо чытаеш навіну ў прошлым часе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру