Пра гэта сёння заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў. Адказваючы на пытанне, ці плануюць беларускія ўлады ў наступным годзе праводзіць за межамі краіны буйныя інвестыцыйныя форумы, ён сказаў:

«Гэтую практыку мы будзем працягваць. Мы праводзім такія форумы як у нашай краіне, так і кропкава ў вядучых сусветных фінансава-эканамічных цэнтрах. Нам падаецца, што гэтыя форумы маюць усё ж пазітыўны вынік, бо яны найперш забяспечваюць вялікі паток інфармацыі пра магчымасці нашай краіны. І адначасова — дыялог паміж дзяржавай і замежным бізнэсам.

У наступным годзе мы плануем такія форумы і разглядаем новыя кропкі. Мы даволі актыўна адпрацавалі ў еўрапейскім рэгіёне, калі правялі форумы ў Лондане і Франкфурце. Мы плануем разгарнуць працу ў вядучых азіяцкіх сталіцах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?