Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, асуджаныя да расстрэлу, панеслі заслужанае пакаранне», — заявіў на прэс-канферэнцыі «Аб выніках судовага разгляду крымінальнай справы аб выбуху ў мінскім метро» першы намеснік старшыні Следчага камітэта (раней — намеснік генеральнага пракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры) Андрэй Швед.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Пякарскі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Пякарскі.

Намеснік кіраўніка КДБ Вягера.

Намеснік кіраўніка КДБ Вягера.

Намеснік старшыні Следчага камітэта Швед.

Намеснік старшыні Следчага камітэта Швед.

Швед адзначыў, што апошнім часам у СМІ з’яўляецца ілжывая інфармацыя, «мэта якой — аказаць ціск на ўлады і суд». Паводле яго словаў, камусьці недаспадобы, што такое злачынства так хутка раскрылі.
Першы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера заявіў: «Стварэнне ў Беларусі сістэмы супрацьдзеяння тэрарызму — адна з прычын, чаму так хутка раскрылі злачынства. А таксама назапашаны вопыт спецыялістаў ў галіне выбуховай тэхнікі, экспертыз».

Па словах Вягеры,

у першыя ж хвіліны пасля выбуху ў КДБ паступалі сотні званкоў з інфармацыяй аб здзейсненым. Ён адзначыў, што не можа раскрыць усіх метадаў, з дапамогай якіх ішло расследаванне. Вягера назваў толькі адзін — аналіз сістэм відэаназірання.

Часова выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі зазначыў, што раскрыццё злачынства не адбылося проста так. Праца не спынялася ні на дзень. Ён сказаў, што шмат перашкаджалі і СМІ ў правядзенні дактыласкапіі. Ужо 2,5 млн. прайшлі гэтую працэдуру.

Чаму адбылося затрыманне?

Было вырашана, што з вялікай сумкай чалавек не мог далёка адысці ад метро. Таму шукалі ў канкрэтным квадраце.

Андрэй Швед дадаў, што адпрацоўваліся дзясяткі версій, правяраліся тысячы асобаў, якія калі-кольвек кантактавалі з Канавалавым і Кавалёвым.

Дзесьці за месяц былі правераны ўсе кантакты ад моманту пачатку карыстання падазраванымі мабільнікамі. Каля 1600 чалавек — у Канавалава, прыкладна 1000 — Кавалёў.
Віктар Вягера на пытанне, ці мог Канавалаў у сваім падвале вырабіць выбухоўку «кіса» (фота падвала з’явіліся ў інтэрнэце), зазначыў, што «кісу» можна вырабіць «хоць у падвале, хоць у мяху».
Ён адзначыў, што ніякага спецыяльнага посуду для вырабу большасці рэчываў не патрэбна. Чаму на пакетах з салетрай не былі знойдзены адбіткаў пальцаў Канавалава, задалі пытанне журналісты. «Бо ўпакоўка сама па сабе не спрыяе захаванню адбіткаў. На пальчатках і масцы з падвала выяўлены яго біялагічныя сляды», — сказаў Вягера.

Як затрымлівалі Канавалава-Кавалёва?

У судзе Кавалёў адзначаў, што ў дзень затрымання ніхто не выходзіў.

Швед сказаў, што ў паказаннях Пачыцкай ёсць сведчанне, што 12 красавіка Канавалаў выходзіў у краму.

Следства было гатова падключыць грамадскасць да пошуку злачынцы, які ўзарваў мінскае метро, ​​і былі ўжо раздрукаваны 10 000 фатаграфій Дзмітрыя Канавалава як падазраванага, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. «Мы падрыхтавалі больш за 10 тысяч фатаграфій, каб падключыць грамадскасць. Ужо былі блакаваныя ўсе чыгуначныя вакзалы і аўтавакзалы, мы планавалі апытаць усіх кіроўцаў таксі», — сказаў Пякарскі.

А.Пякарскі адзначыў, што адрас не змаглі б вылічыць, каб «гэты чалавек не выйшаў». Ён таксама сказаў, што

«ўсё было банальна»: пілі, скончылася гарэлка, і Канавалаў выйшаў па гарэлку. Пры затрыманні выкарыстоўвалася сіла і спецсродкі.

Журналісты запярэчылі: «На судзе Пачыцкая казала, што ніхто не выходзіў 12 красавіка».

Журналісты спыталіся пра словы адваката Кавалёва: «Чаму на відэа на сумцы падазраванага ў метро эмблема то з’яўлялася, то знікала». Швед адказвае, «каб спыніць спекуляцыі па відэа». Гэта пракаментаваў спецыяліст Фятняеў, які знаходзіцца ў зале. Паказваюць відэа, эксперт тлумачыць тым, што сумка перакладалася з рукі ў руку і закрывалася часткамі цела. Журналістка задае ўдакладняючыя пытанні, але ёй не далі задаць. На гэтым прагляд відэа скончыўся, быў паказаны толькі адзін эпізод.

Пытанне ад журналістаў: «Чаму не пусцілі ў метро замежных экспертаў? Чаму адмянілі прэс-канферэнцыю ізраільскіх спецыялістаў?»

Пякарскі адказвае, што калі адразу не правесці агляд месца выбуху, то могуць знікнуць сляды злачынства. Маўляў, некаторыя рэчыва выпараюцца і знікаюць. Таму дзейнічаць трэба было хутка.

Журналісты: Якія матывы Канавалава?

Швед: Мэта: Дэстабілізацыя абстаноўкі. Матыў відавочны — супрацьпаставіць сябе грамадству, самарэалізавацца.

Ці праводзілася праверка па заявах Канавалава аб фізічным уздзеянні і Кавалёва аб псіхалагічным уздзеянні?

Швед: Па выніках пракурорскай праверкі факты па Канавалаву не пацвердзіліся. Пра Кавалёва не адказалі.

А.Швед на 100 працэнтаў упэўнены, што Канавалаў і Кавалёў — адзіныя, хто мае дачыненне да выбухаў.

«Ніхто за імі не стаіць».

Журналіст: Ці знішчаць, у адпаведнасці з законам, доказы злачынства?

Дзяржабвінаваўца на працэсе Аляксей Стук кажа, што рэчывыя доказы могуць пакінуць, калі яны нясуць доказы злачынства. Калі яны не нясуць такія доказы альбо дастаткова даследаваныя, то могуць быць знішчаны.

Чаму на Канавалаву не было выбуховага рэчыва?

Швед перадаў слова эксперту з залы. Ён кажа, што адлегласць, на якой можна было б знайсці мікрачасціцы рэчыва, — 2,5 метра.

А Канавалаў, маўляў, знаходзіўся далей. Тыя выбуховыя рэчывы, якія выкарыстоўваліся, лёгка распушчаюцца ў вадзе.
І таму мыцця рук дастаткова, каб гэтых хімічных рэчываў не засталося.

Чаму ў Канавалава не было баратраўм?

Адказвае эксперт Клімовіч. Ён кажа, што магутнасць выбуху дакладна цяжка пралічыць. Баратраўма не магла быць, бо ў момант выбуху Канавалаў знаходзіўся спінай да месца выбуху. Нават не магло быць «эфекту тунэля». Канавалаў, па яго словах, чытаў пра дзеянне выбухаў.

Па словах Пякарскага, Канавалаў адразу хацеў пакінуць выбухоўку каля экскалатара. А тады было б больш ахвяраў. Ён убачыў і для сябе небяспеку, таму паставіў яе ў іншым месцы.

Ці даваліся транквілізатары абвінавачваным?

Вягера зазначыў, што ежа для Кавалёва і Канавалава ў ізалятар дастаўлялася апячатанай. Уся вопратка, якая ім перадавалася, спачатку перамывалася.
Ён адзначыў, што ўсе допыты праходзілі ў прысутнасці адваката.

Стук кажа, што ў яго не склалася ўражання, што Канавалаў быў «затарможаны». На думку Стука, хоць ён і не даваў паказанні, але даволі жвава рэагаваў на ўсе хадайніцтвы.

Швед сказаў, што з іх у СІЗА «пылінкі здзімалі». Кажа, што нават пераносілі час допытаў. Маўляў, быў выпадак, калі адзін з абвінавачаных заявіў, што пераеў. Швед таксама адзначае, што ніводзін допыт не праводзіўся без адваката.

Швед кажа, што ў інтэрнэце шмат «балбатні» наконт відэа з метро. І адзначае, што Канавалаў і Кавалёў самі прызнавалі, што гэта яны знаходзяцца на відэа з метро за розныя дні.

Ці будуць даступныя матэрыялы крымінальнай справы да грамадскасці?

Выключана, хаця матэрыялы не засакрэчаныя.

У які тэрмін можа быць выканана смяротнае пакаранне?

Па заканадаўстве, яны спачатку могуць падаць хадайніцтва аб памілаванні. І толькі пасля будзе разглядацца далейшы ход.

Якія ў Канавалава і Кавалёва былі планы пасля выбуху?

Па словах Шведа, мы можам толькі выказваць здагадкі пра гэта па матэрыялах справы. Канавалаў нібыта выказваўся пра суіцыд. Больш канкрэтнай інфармацыяй следства не мае.

Швед сказаў, што Канавалаў увосень 2008 года прыязджаў у Мінск. На следстве ён сказаў, што хацеў прыглядзець месца, дзе б здзейсніць выбух. Калі ўжо ведаў, што пойдзе ў войска і падлягае дактыласкапіі. Але па халатнасці службовых асобаў адбіткі пальцаў у яго так і не ўзялі.

«800 старонак — даведка пра сабраныя доказы». А не толькі відэа і прызнальныя паказанні з’яўляюцца адзінымі доказамі віны. Стук заявіў, што экспертызы па відэа, іх выемка праводзіліся згодна з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?